Вецер
Па нацягнутых жылах, як нож.
Слепіць
Вочы вострымі кроплямі дождж.
Лета
Нібы кінула дробязь на чай.
Дзесьці ты ўжо адлятаеш, бывай…
Мары
Пра цябе заблукалі ў імзе.
Хмары,
Як ірваныя крылы мае.
Трэба
Паляцець за табою, сябрук,
У неба…
Толькі вам не ўбачыць мой рух...
Паруса
З ветрам вячыста.
Як сляза,
Неба празрыста.
Нібы сарвалі з крыжа -
Жыццё поўнай чашай.
Гэта мой лёс і мяжа -
Мая, не ваша…
Асудзяць…
Усё роўна не бачыць мне рай.
Будзе
Толькі брудны асфальт - ну і хай…
Страху
Больш няма - гэта толькі капрыз.
З даху
Я раскінула рукі - і ўніз!
У тло,
І дзе святло.
Мы ўсе ілюзія,
Урыўкі сноў.
Паруса
З ветрам вячыста.
Як сляза,
Неба празрыста.
Нібы сарвалі з крыжа -
Жыццё поўнай чашай.
Гэта мой лёс і мяжа -
Мая, не ваша…