а я ўжо так стаміўся
пра немагчымасьць чуць
аб тым, што лепшае долі
нам тут не дасягнуць
і мне штораз балюча
за жудас, што вакол
за абыякавасьць людзкую
і вадаспады пустых слоў
(але я абіраю)
сапраўдным быць, а не здавацца
зьмяняць становішча, а не трываць
за зданямі палітыкаў ня гнацца
на апраўданьні баягузаў не зважаць
(бо яны)
не адчуваюць болю
і цішыня ў грудзёх
згубілі прагу да волі
і кожны зь іх ужо памёр
НЕ ПЕРАСТАНУ НІКОЛІ ВЕРЫЦЬ
ІМКНУЦЦА РЭЧАЎ СТАН ЗЬМЯНІЦЬ
І НЕ ЗАПЛЮЧШУ СВАЕ ВОЧЫ
БО ТОЛЬКІ МЁРТВЫМ НЕ БАЛІЦЬ
ТОЛЬКІ МЁРТВЫМ НЕ БАЛІЦЬ