Вяртайся да мяне
Ранішнім рэйсам, ці патаемна —
Вяртайся адразу ў прайм-тайм, праз авіякасы,
Праз неразуменне, праз нервы — я буду чакаць.
Хадой, аўтаспынам альбо бізнэс-класам,
Але, калі ласка, вяртайся,
Адкінуўшы ўсё, не марнуючы часу, —
Чакаю, чакаю, вяртайся да мяне.
Да мяне.
Я мару наяве і ў сне —
Ты чуеш ці не?
Вяртайся да мяне.
Пакуль без прычыны, каб, можа быць, проста
Па сцежках блукаць. Блукаць без адказу
І кпіць — і кахаць — і смяяцца — і помсціць.
Старое жыццё пад уключаным прасам
Пакінь ненаўмысна; вяртайся.
Не вернешся ты. Не вагайся. Прынамсі,
Я буду чакаць: "Вяртайся, вяртайся".