Ён гаварыў, што за яе аддасць
Усё, што ў яго было.
Ён гаварыў, што больш не будзе спаць
Каб сцерагчы яе спакой.
Ён гаварыў, што будзе толькі з ёй
І больш ужо ня з кім.
Што за яе гатоў ісці вайной
На Дрэздэн і Берлін…
Яна не верыла яму
Яна гаворыла “панты”…
Ён гаварыў, што хутка ўзляцяць
Дзве хмаркі над ракой
Бясконца ў небе будуць танцаваць
Паклічуць за сабой
Яна кахала, але ў чым тут справа?
Ён сення не падобны на сябе
Яго душа дагэтуль толькі йграла
Цяпер жа ціха плача і пяе
Яна не верыла яму
Яна гаворыла “панты”…
Ён гаварыў, што будзе рэзаць скроні
Калі яна не выйдзе да яго
Яна хавала слёзы ў далонях
Маўчаннем здабываючы жыццё
Яна нікому не раскажа гэта
І выключа да д’ябла тэлефон
Каб не пачуць, што песня та дапета
Каб не ўбачыць, што забыўся ён
Яна не верыла яму
Яна гаворыла “панты”…
Вось так звычайна і ламае ногі
Той, хто ўчора жыў каб пабяжаць
З ахвярай за плячамі крыкнуць “БОЖА!!
Я так стаміўся вечна ваяваць”
Ірваўшы струны я глядзеў на дзверы
Калі-небудзь ты прыйдзеш да мяне
І мы ўзляцім як тыя хмары ў неба
І больш ужо ня вернемся сюды