Вазьмі гэтыя боты
Што стомлена дыгаюць у тупіку вуліцы
Вазьмі гэтыя боты,
І зрабі іх зручнымі.
Вазьмі гэтую кашулю
Гэтую анучу з белага паліэстра.
Вазьмі кашулю
І зрабі яе чыстай.
Вазьмі гэтую душу,
Закаваную ў цела і косьці,
Вазьмі гэтую душу
І навучы яе спяваць.
Яхвэ! Яхвэ!
Заўжды балюча, калі нараджаецца дзіця.
Яхвэ! Яхвэ!
Я так чакаю на світанак.
Вазьмі гэтыя рукі-
Навучы іх клапаціцца.
Вазьмі гэтыя рукі
А не сціскаць кулак.
Вазьмі гэтыя вусны
Такія хуткія на зласлівасць,
Вазьмі гэтыя вусны
І дай ім пацалунак.
Яхвэ! Яхвэ!
Заўжды балюча, калі нараджаецца дзіця.
Яхвэ! Яхвэ!
Я так чакаю на світанак.
Чакаю на світанак.
Сонца падымаецца...
Сонца падымаецца з акіяну,
Гэтая любоў быццам кропля ў акіяне,
Маленькая кропля ў акіяне...
Яхвэ! Яхвэ!
Заўжды балюча, калі нараджаецца дзіця.
Яхвэ! Яхвэ!
Госпад, ты чакаеш на мяне!
(у іншай версіі: Адкажы, чаму так цёмна перад світанкам?)
Вазьмі гэты горад -
Горад мусіць свяціць з вяршыні гары.
Вазьмі гэты горад
Калі ёсць на гэта воля Твая.
Тое, чым чалавек не можа валодаць, што чалавек не можа ўзяць:
Вазьмі гэтае сэрца
Прымі гэтае сэрца
Трымай гэтае сэрца
І скары яго.
(У іншай версіі: І навучы яго маліцца)
***
Інтэрпрэтацыя 1 куплета:
(Вазьмі гэты цяжар,
Што нясуць тыя, хто заблукаў,
Вазьмі гэты цяжар
І зрабі яго лёгкім.
Вазьмі гэтае жыццё,
Забруджанае і згубленае,
Вазьмі гэтае жыццё
І ачысці.)