Свет даўно пракляты
На цяжкую смерць
Тымі, хто быў варты
Яго зразумець.
Выракшыся шчасця
Ўяўнага спакус,
Страціўшы жаданняў
Прывідны прымус.
Бачыць хібы творцы,
Смутак адчуваць -
Лёс таго, чый выбар
Быў усведамляць.
Ведання атрута
Адняла спакой,
У душы пакутах
Негасімы боль.
У ледзяных абдымках смерці,
Паміж цемрай і святлом,
На памежжы таго свету,
Не суцішаныя сном.
З закуткоў інога свету
Немагчыма уцячы.
Толькі хто з людзей захоча,
Зможа ім дапамагчы
Хто не змог застацца
Болей на зямлі,
Хто не змог трымацца -
Назаўжды сышлі.
Ад людскога свету
Адышоў іх шлях,
Духі іх спрадвек
Блукаюць па лясах.
Бачыць хібы творцы,
Смутак адчуваць -
Лёс таго, чый выбар
Быў усведамляць.
Ведання атрута
Адняла спакой,
У душы пакутах
Негасімы боль.
У ледзяных абдымках смерці,
Паміж цемрай і святлом,
На памежжы таго свету,
Не суцішаныя сном.
З закуткоў інога свету
Немагчыма уцячы.
Толькі хто з людзей захоча,
Зможа ім дапамагчы
Хто не змог застацца
Болей на зямлі,
Хто не змог трымацца -
Назаўжды сышлі.
Ад людскога свету
Адышоў іх шлях,
Духі іх спрадвек
Блукаюць па лясах.
Бо з пагардай ў сэрцы
Нельга існаваць
Лепш ў абдымках смерці
Вечнасць спазнаваць
Тым, хто блізкі з імі
Існасцю сваёй
З ветрам далятаюць
Стогны іх зімой.
У ледзяных абдымках смерці,
Паміж цемрай і святлом,
На памежжы таго свету,
Не суцішаныя сном.
З закуткоў інога свету
Немагчыма уцячы.
Толькі хто з людзей захоча,
Зможа ім дапамагчы.