Без усяких сумненняу хацелася верыць
Нават у тое, што нам падабалася жыць
Мы блукали паусюль, як бязлiкая нежыць,
Што няшчадна забрау у сваё царства Аiд
У новы дзень нiчога не зменицца звонк
Чорнай хмарай закрыты ад нас небасхiл
Мары знiклi у роспачы, згiнулi у змроку
Як калiсьцi пад Трояй згiнуу Ахiл
Новай ноччу мы вып'ем салодкага яду
пагрузiушы свядомасць у велiчны сон
Загадзя пад язык паклаушы аплату
Каб правёз нас праз Сцiкс суровы Харон
На рацэ забыцця, у смутным возеры плачу
Мы павiнны былi растварыцца святлом
Нас прагнау, паразiнуушы смродныя пашчы
Трохгаловы ахоунiк з змяiным хвастом
Царству душ мы так рана патрэбны не сталi
I вярнуушыся зноу у бальнiчны пакой
Працягнулi жыццё як нi у чым не бывала
Навучылiся бавiцца вечнай турмой
У белым шуме мы чулi жалобныя стогны
Тых каму як i нам "падабалася" жыць
Мы блукалi з сабою шукаючы згоды
А у падземным чартогу смяяуся Аiд