Бачыў ты як снег ляцеў над зямлей
Холад, цемра, змрок у душы тваей
З ніадкуль ідзеш адзін у нікуды
Хто ўбачыць дзе твае сляды
Разбуры сцяну – толькі не маўчы
Разбуры сцяну бясконцай начы
Вольны вецер хай жа б'е ў скронь
Хай жа ў начы да гарыць агонь
Хай агонь гарыць, знішчаючы змрок
З полымя зрабі ў неба свой крок
Лепей так згарэць чым у няволі жыць
Хай свабоды полымя гарыць
Запалі агонь на халоднай зямлі
Запалі агонь у гарачай крыві
Запалі агонь сэрца ў руку вазьмі
Запалі агонь, агонь запалі!