За маею спіною
Жоўтых лісцяў сцяна
Пад халодным дажджом
Зледзянела струна
Не пачуць у начы
Мне мелодыю дню
На замерзлай свячы
Не ўбачыць вагню
CHORUS
Есць толькі восень – бягу я за табой
У цемну восень – пачуй жа голас мой
Скрозь гэту восень – дажджу скрозь ціхі звон
Прыйдзі ж у восень – здымі з мяне праклен
Лесу скрозь цішыню
Я прайду па нажы
Неба ўдалечыню
Да нябачнай мяжы
Да высокіх халмоў
Дзе гарыць твой агонь
Дзе прытулак знайшоў
Мой шчаслівейшы сон
CHORUS
Я свой скарб не здабыў
Паламаўся мой меч
Медны грош варты быў
Цэлай тысячы свеч
Галаву палажыць
Не закончыўшы сказ
Ды агонь усе гарыць
Толькі есць яшчэ час