Па бяздонным небе сокал пралятае -
Хмары абдымае, крыламі трымціць
Ветру ды свабоды нехта з нас шукае,
Сокал жа ў далеч чыстую ляціць. (2)
Прабіваюць вечнасць сонечныя вочы,
Як са сталі дзюба ў сэрца моцна б'е.
Можна прытаіцца, ды схавацца ў ночы, -
Сокал жа ў цемры доўга не жыве. (2)
Уверсе светла неба, а ўнізе людзі,
Што заўжды зайздросцяць вольным і жывым.
Вось страла запела і прабіла грудзі,
Сокал жа як камень рухнуў у шэры пыл. (2)