Вы ня першы, каму прысвячаю вершы,
Не апошні, кім я захапляюсь моўчкі
Нечаканы, ня тое каб нежаданы
Госць
Калі б было ўсё магчыма,
Калі б мы з вамі ну не проста як мужчына і жанчына
Адзін адно з'ядаючы вачыма
На ўсё шукаючы свае прычыны
Я не губляю розум, шчыра
Калі б было яно адразу
Калі б ад самага пачатку былі разам
Іншая справа, зараз
Застацца вернай сказам
Я дасылаю прывітанні ад Менску з сэрцам
Я не шукаю развітання
І не шукаю месца, каб сустрэцца
Жыццё ня з гэтам сэнсам,
Жыццё ня з гэтым зьместам
Но мне табе не растлумачыць,
Каму ўсе песьні,
Ты заспяшаешся адзначыць,
Што ў свеце надта жэрсці
Ёсць людзі, а ёсць чэрці
Калі б было ўсё магчыма,
Калі б мы з вамі ну не проста як мужчына і жанчына
Адзін адно з'ядаючы вачыма
На ўсё шукаючы свае прычыны
Я не губляю розум, шчыра
Калі б было яно адразу
Калі б ад самага пачатку былі разам
Іншая справа, зараз
Застацца вернай сказам
Вы ня першы, каму прысвячаю вершы,
Не апошні, кім я захапляюсь моўчкі
Нечаканы, ня тое каб нежаданы
Госць