Асеннiмi пажоуклымi гасцiнцамi
З крыжамi сядзiб фальваркавых.
З дубамi на палях, вясковымi каплiцамi
Свой асаблiвы дух ствараеш ты Лiтва Нальшчанская.
I зноу ты вужакамi закруцiлася
Бо прагнеш на копiшчы пагаскiя.
Хоць хрысцiянства прыняла з шлюбам Ягайлавым
Душа твая засталася у поцемках.
Тут песцяцца ў лясах вятры балтыйскiя,
Дажджамi iмжаць над вежамi гатычнымi .
Але не згасне знiч, дзе твань балотная
Дзе твань балотная – душа лiтвiнская.
З сутонняу праз вiры ты уздымаешся
Пачварамi ў паданнi народныя
I не прыкрыцца ад цябе сутанаю,
Бо ў скляпеннях чэрцi насмiхаюцца.
Як ноч надыйдзе, зданнямi з'яўляешся
На скрыжаваннях воўчых сцежак з месяцам.
На шчасце валацугу недарэчнаму
Калi пасля начы жывы застанецца.
Лiтва, ты паданнi з жыццём разбавiла,
Мiнулае – сучасных поглядах.
Хоць хрысцiянства прыняла з шлюбам Ягайлавым
Душа твая засталася ў поцемках.