Дзень на зыходзе, сонцы садзiцца за лес,
З рэхам вяртаецца змрок, вечар палiць агнi.
Чырванню небасхiл гарыць,
Вецер спявае з лiствой калыханку зямлi .
Краiна месяца……
Буслы зляцелiся у гнёзды свае,
Цапля на ускрайку ракi у самоце стаiць,
I пакрывае туман лугi дываном,
Соу апантаныя гукi на лiпах чуваць.
Краiна месяца…..
Зоркi запальвае вестнiк начны,
Месяца адлюстраванне у хвалях рачных,
Вабiць пяшчотай агеньчык у далi,
Шэпча цiкавую казань камыш.
Краiна месяца…..
Краiна….