Дай мне апошнюю магчымасць услых прамаўчаць,
Давай хутчэй гэта скончым, не пасьпеўшы пачаць.
Мне стала сумна аднаму сустракаць самалёты
Нада мной і ёй... нібыта ляцяць.
А можа зьедзем на другую плянэту, у другі рэгіён,
Там пашанцуе, ёсьць шанец адзін на мільён.
Там пад вокнамі сваімі замес падсланечнікаў
Нехта содзіць макі... не дзеля нас.
Народжаны поўзаць лётаць ніколі ня зможа,
Ні крыло і ні жабра яму ў гэтым не дапаможа.
Глядзі, як утапаюць апошнія рэшткі сусьвету -
Я буду жыць толькі, каб пабачыць усё гэта...