Ён дарогі лёгкай не шукаў,
Не баяўся кулі і штыха.
Ён маім быў сябрам і тваім,
І мы ўсе сьпявалі разам зь ім:
Глёрыя!
Вікторыя!
Глёрыя!
Вікторыя!
Ён зямлю сваю свабоднай сьніў,
Не цярпеў лісьлівасьці й хлусьні.
Ён дзяліў з усімі ўсё, што меў,
І вятры падхоплівалі сьпеў:
Глёрыя!
Вікторыя!
Глёрыя!
Вікторыя!
Ён гарэў, палаў і раптам згас.
У пахмурны дзень пакінуў нас.
Ён заснуў у маладой траве,
Але песьня гэтая жыве:
Глёрыя!
Вікторыя!
Глёрыя!
Вікторыя!
Глёрыя!
Вікторыя!
Глёрыя!
Вікторыя!