Можа, нехта магутны і мудры
Па жыцьці, як спартовец, бяжыць.
Ну а мы, натуральныя дурні,
Не даем рады правільна жыць.
Нават грошы не ўмеем лічыць.
Не плануем кар'ернага росту,
Канкурэнтаў не будзем зьнішчаць.
Ды не хочам пампезныя тосты
За патрэбных людзей уздымаць,
Каб пасьля і квітнець, і буяць.
Мы жывем гэтым днём і няма перспектываў далёкіх.
Мы жывем гэтым днём і іначай не хочаццца жыць.
Мы на неба глядзім, а на ім прамяні ды аблокі.
На пагорку сядзім, а жыцьцё хуткай плыньню бяжыць.
Ёсьць у сьвеце разумныя людзі,
Што для ўсіх, як сьвятло маяка.
Ну а мы адзначаць вечна будзем
Кожны дзень ад званка да званка
Сьвята першае красавіка.
Мы жывем гэтым днём і няма перспектываў далёкіх.
Мы жывем гэтым днём і іначай не хочацца жыць.
Мы на неба глядзім, а на ім прамяні ды аблокі.
На пагорку сядзім, а жыцьцё хуткай плыньню бяжыць.
Мы на неба глядзім, а на ім прамяні ды аблокі.
На пагорку сядзім, а жыцьцё хуткай плыньню бяжыць.