Ва ў старой пітнай,
Карчме "Чырвоны штраль"
Сустрэнецца паляк вам,
Габрэй, ліцьвін, маскаль.
Сядзяць кантрабандысты,
Агенты, махляры
І чаркамі жанглююць
Да позьняее пары.
Замовіў Зьміцер пілзнэр.
- Сто грам, - сказаў Адам,
А нетутэйшы гіцаль
Сказаў: - Хачу мадам.
Але афіцыянт яго
Прылюдна адчытаў:
- У нас тут профіль пітны,
Мадамы праз квартал.
Заўсёды гоў!
Заўсёды гоў!
Заўседы баль!
Заўседы баль!
І музыка ў карчме "Чырвоны штраль"!
А я сяджу ў цянёчку,
Мяне ня бачна там.
І слухаю, што кажа
Савецкі капітан.
Бо капітан Ягораў,
Як вып'е дзьвесьце грам,
Сакрэты без прымусу
Распавядае сам.
І капітан Ягораў
Чырвоны, як бурак,
Упэўнена гавора
Пра іхні новы танк.
Ён кажа: “Мы захопім
Усё на ўсёй зямлі!”.
- Вам, можа, ужо хопіць?
- Э, ты што?! Яшчэ налі!
Заўсёды гоў!
Заўсёды гоў!
Заўседы баль!
Заўседы баль!
І музыка ў карчме "Чырвоны штраль"!
Так капітан штоночы
Сваё працягваў шоў,
Ды вось бяда, аднойчы
Дадому не дайшоў.
Бо нетутэйшы гіцаль,
Ці іншы прайдзісьвет,
Адправіў капітана
У значна лепшы сьвет.
Ва ўстанове пітнай,
Карчме "Чырвоны штраль"
Нікога не цікавіць
Высокая мараль.
Хто з тостам, хто бяз тосту,
А хто наогул сьпіць.
Але за капітана
Ніхто ня будзе піць.
Але за капітана
Ніхто ня будзе піць!