мой пераклад на беларускую балады Люціка са стужкі "Ведзьмін"
аўтар - Zbigniew Zamachowski, назва - Zapachnialo powiewem jesieni
Падыхнула павевам асеннім,
Загубіўся слоў сэнс між завеяў.
Так быць мусіць, i тут ўжо нічога не зменяць
Брыльянты на кончыках вейк.
Край, дзе дом твой - пад снежнаю коўдрай,
Пад iльдом усе азёра, балоты
Так быць мусіць, змяніць ужо нельга нічога,
Затаёна ў тваіх вочах маркота.
Зноў вясна дождж пралье на дарогі,
Цёплым сонцам сэрца абагрэе.
Так быць мусіць, пакуль у нас полымя тлее,
Вечны светач, што завецца “надзея”.