Цячэ вада ў ярок каторы год
I явар з калiнай стаiць,
А на дубовых лiстах хлеб не пякуць
Дзяўчаты коудры не ткуць.
А рана на Iвана хiба што рэп
Не дасць купалiнкам спаць.
А што на ростанях – месяца серп,
Ваўкоў нават вой не чуваць.
I так за годам год мяняецца зямля,
А як жа ж мой народ i я…
Каля мамiнай хаты вярба
Клiча мяне да сябе
Ў цень сваiх галiн,
Гэта кропка адлiку жыцця,
Гэта пульс маiх хвiлiн.
Гуляць дык гуляць, а жыць дык жыць,
Аратым зерне кiдаць
Любiць жа дык любiць, -
I бацькаўшчыну шанаваць.
Няхай мы сёння марым пра найлепшы час,
Але яго нiхто не зменiць за нас…