Маланка, не плач, ты мяне пачакай,
Хацеў бы цябе я правесці ў рай.
Чакае нас шлях праз цернівы гай.
Знайду цябе я, ты проста гукай.
Я іду ў кашулі, ты - у кабатку,
Згубілі мы шлях свой яшчэ напачатку.
Свецяць дзве зоркі ў цёмнай начы.
Пан Бог нас пакінуў без помачы.
Трымай за руку мяне ў гэтай зіме,
Прыемна і лёгка не будзе нам, не.
Хто ведае лепей пра гэта за нас,
Прагнаныя ў холад у цёмны час.
У выраё і птушкi, i човен адплыў.
Хто без вiны - камень свой кiнь,
Праўду й кахання хтосьцi заспеў,
А хто азiрнуўся, той скамянеў.
Я твой жаніх, ты нявеста мая.
Шмат на шляху сустракалася нам.
Пытайся цi не - не адкажа нiхто,
Добра цi дрэнна – такое быцьцё.
За дрэвам схаваныя вонь два ваўкi,
Чакаюць галодныя, каб мы падыйшлi.
Як з неба анёлы ды скiнутыя.
Адзiную ў свеце люблю цябе я.
Адзiную ў свеце твой суджаны,
Зраблю нам цяпельца з сухое травы.
I будзе агеньчык узлятаць да гары.
Я буду Якiмам, Паўлiнкаю ты.
Па дрэве да самай кароны сцяблiн
Шлях нам асвецiць iстужкi зарнiц.
Над пропасьцю, безданню, ямамi
Каханне лунацьмi над намi.