На руінах Вялікага Княства,
Не засталась ніводнага князя.
Адышлі у асьлед за паганствам,
Радаводаў шляхетныя вязі.
Не ўзнесціся больш гэтым сценам.
Адгрымелі мячы, змоўклі ліры.
І блукаюць магутныя цені
Па мурох Наваградку і Міру
І з якой найвялікшай нагоды
У нябожчыка пульс мы шукаем?
А Літва засталась назаўсёды
Там, дзе Рым і Арда Залатая.
Колькі сумна, настолькі і смешна
І падобная да горкае кпіны
Грамадзяніна з ліку тутэйшых,
Параўноўваць з вольным ліцьвінам
Ах, як цяжка пазбыцца жаданняў
Узгадаць, што дзе нам прыналежыць
І літоўскаю дзідай хоць у марах
Папахаць каля Спасскае Вежы
Можа досыць змагацца з прывідам?
Дай та Бог на што іншае сілы.
Нам ня вернуць Смаленска і Вільні,
Як ня вернуць мінулых часінаў
У занядбанай краінай абшарах,
Дзвюх эпохаў мяняецца вахта.
І пад веліч славутых штандараў
Паўстае наша новая шляхта!
Насуперак агіднай абразе,
Што тут жыць можна толькі ў прыгоне,
На Радзіму вяртаюцца князі,
Скрозь вякі чуцен тупат іх коняў.