На вуснах пылам, што ачах,
Асеў аблудны ліпкі страх,
Загнаўшы ў шал, уцершы соль,
Свет да сябе змяніў пароль.
І ўсе замкі, і ўсе ключы
Іржою плакалі ўначы.
І я праз лёс на бераг бег,
Ў агні нябёс шукаў цябе.
Усе крыўды змые дождж.
Позірк твой — нібыта нож,
Ты стаіш, а, як душа,
Гіне лёду чарада.
Жорсткі свет, як ты і я,
І не па правілах гульня.
Гульня без пэўнага пачатку.
Гульня без пэўнага канца.
І каб імгненне мела сэнс,
Адну між зор бязмежжа неба,
Я так хацеў знайсці цябе…
Ды нас аскепкі аніяк не склеіць!
Перамогі змые дождж.
Тут заўжды ўсё будзе так.
Бераг знік. Агонь патух.
Для цябе і для мяне! Для мяне…