Свабода.
Кажуць, што маўчанне - золата, але
Нашае маўчанне - золата ў кішэні тых,
Хто на чале.
А слова, як вядома - срэбра.
Дык з гэтага срэбра рабіце кулі,
Каб забіваць імі шэрых чарцей.
Каб яны, пачвары, адчулі
Боль і жудасць тысяч смярцей.
Кожны язык - лязо нажа,
Кожнае слова - удар.
Не будзем маўчаць - адчуўшы жах
Узмоліцца "гаспадар".
У сэрцах нашых лунаюць сцягі
Слова "Свабода" на іх.
Блізіцца час, калі гэтае слова
Мы разам скажам услых.
Freedom .
It is said that silence - gold , but
Our silence - gold in the pockets of those
Who is headed .
And the word , as we know - Silver .
So make this silver bullet ,
To kill them gray devils .
To them , the creature , felt
The pain and horror of thousands of deaths .
Each language - a knife blade ,
Every word - kick.
We will not be silent - he felt the horror
Pleaded "boss ."
In our hearts fluttering flags
The word " freedom " to them.
The time is coming when the word
Together we say out loud.