Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрдца да вас парывае,
Чым так прыкованы я.
К вам,мае узгорачкі роднага поля,
Рэчкі,курганы,лясы,
Поуныя смутку і жальбы нядолі,
Поуныя сумнай красы?
Толькі я лягу і вочы закрыю,
Бачу я вас прад сабой.
Ціха праходзіце вы,як жывыя,
Ззяючы мілыя красой.
Чуецца гоман мне спелае нівы,
Ціхая жальба палёу,
Лесу высокога шум-гуд шчаслівы,
Песня магутных дубоу...
Вобразы мілыя,вобразы смутныя,
Родныя вёскі і люд!
Песні цягучыя,песні пакутныя...
Бачу і чую вас тут.