1.
– Сонца не ззяе з пашчы – не трэба
і месяц праглынем, калі будзе трэба
усе няважныя справы і сэрцы
усё праглынем і не папярхнемся
толькі ў нас запалкі – таму гарыць мора
паслязаўтра заўтра будзе ўжо ўчора
люба зграбаць жар чужымі рукамі
і мора гасіць блінамі й грыбамі
2.
– Я ўсё аддаю да ніткі ў мора,
спрабую гасіць і водкай, і горам.
і ўсходы, і сонца – ўсяго толькі чуткі
слухай, ніколі не бачыў іх са сваёй будкі
слухай:
хто калі
хто калі не ты
існуе
існуе сапраўды
і скажа мне
пакажа мне
слухай:
можа ты
можа ты ззяеш
можа ты
можа ты знаеш
як жа мне быць
як жа не быць
слухай:
слухаць жа
слухаць жа можна
кушать же
кушать же нужно
каб не не жыць
каб заўжды быць
не слухай