У вырай, да неба, праз край неўміручасьці,
Праз вогнены сьвет жаху і змроку
Мары твае абуджаны страхам,
Зараз яны нас нясуць праз стагодзі
Спі зямля, спі моц мая,
Пад покрывам снегу, халоднага неба.
Мая Мроя з табой!
Вагонь віруе змрокам ды болем,
Мая мроя з табой,
Ты адчуваеш гэтую моц маю.
………………………………………….
Я адчуваю, гэтую моц тваю!
На абломках зімы , мы марым
Пра чорныя дні атручаныя ветрам
Праз край старадаўніх муроў
Я пазнаў цябе Цемра!
Праз край неўміручасьці
Ты імкнешся у час забыцьця,
Мроя мая паміраю з табой,
Іду да цябе праз пакуты і боль!
Мая Мроя з табой!
Вагонь віруе змрокам ды болем,
Мая мроя з табой,
Ты адчуваеш гэтую моц маю.
………………………………………….
Я адчуваю, гэтую моц тваю!