У вёсках палескix, як белыя зданi,
Стаяць на раскрэсах у шызым тумане
Крыжи-абярэгi, о крыжи-абярэгi.
Я помню з маленства магiчныя знакi,
Ад буры, пажару, вады i маланкi
Ахоувалi стрэхi, о крыжи-абярэгi.
О крыжи-абярэгi, сьцеражы нашы сiлы,
О крыжи-абярэгi, зьберажы, зьберажы наши души!
На божыя сьвяты з малiтвай жанчыны,
Ручнiк ускаладалi на крыж пуцявiны.
I бiлi паклоны, о крыжи-абярэгi.
Да самага скону былi яны побач,
I у шлях той апошнi, ад вёскi праз пожню
Iшлi да пагосту, о крыжи-абярэгi!
Вяртаюся сёньня я у стылую восень,
Няма нi крыжоу на Палесьсi, нi вёсак,
На многiя вёрсты нiдзе нi хацiны,
О дзе вы, о дзе вы, крыжи-абярэгi?