Дзе ты падзеўся, зiхоткi анёл,
Наш абаронца, прасякнуты сонцам?
Край безь цябе наш аддаўся ў палон,
Згасьлi сьцягi, людзi страцiлi розум.
Нашы жанчыны пайшлi па руках,
Нашы бацькi назаўжды замаўчалi,
Нашы героi сядзяць у шынках,
Зброю сваю прапiлi-прагулялi.
Дзе промнi белага крыла?
Дзе тая гнеўная страла?
Дзе той, кто здыме насланьнё?
Дзе? Дзе падзеўся белакрылы наш анёл?
Што зруйнавалi, а што прадалi
У паняверцы, у здрадзе, у трасцы.
Дзе ж ты, заступнiк нашай зямлi?
Хутка ня будзе куды вяртацца.
Дзе промнi белага крыла?
Дзе тая гнеўная страла?
Дзе той, кто здыме насланьнё?
Дзе? Дзе падзеўся белакрылы наш анёл?
Дзе промнi белага крыла?
Дзе тая гнеўная страла?
Дзе той, кто здыме насланьнё?
Дзе? Дзе падзеўся белакрылы наш анёл?
Наш анёл...
Наш анёл...
Наш анёл...