Прачніся! Завый, што ёсць моцы!
Карэнні ці дрыгва схваваюць цябе.
Будзь міфам ці казкай,
Не паддавайся маўленню ў ганьбе!
Зноў абуджаюцца старыя Багі,
Хтанічныя князі ўсяго, што жыве.
Сіла і моц, веліч іх з намі.
Забытая вера зноў існуе!
Зноў майстры куюць мячы,
Шаманы ствараюць закляцці.
Зброю сваю зачароўваюць войны
Мовай забытай, пакрытай ільдом!
"Смерць нясі ім,
Мой сябра!
Смехам-лязгам бліскучых мячэй.
З намі Богі, з намі Сіла!
Крывёю ворагаў, што глебу пакрыла.
Смерць нясі ім,
Мой сябра,
На прасторах белае зямлі!
Мы абуджаны, мацны мы.
Зноў чырвоныя нашыя мячы!"
Аднойчы нас пакінулі Багі...
Пакутны наш век, чорны наш гаспадар.
Змоўклі курганы, ды зніклі крыніцы,
Зброя памерла, дый мовы няма...
Майстра мячу ды сякеры –
Культ сталёвы, дух вагню.
Ты - ёсць сталь,
Вояр ды каваль.
Майстра мячу ды сякеры -
Культ сталёвы, дух вагню...
Зноў удар –
Сварожы дух ды дар!
Вось я чую голас:
Лес ўвесь вые, бы жывы ён...
Ратуйцесь!