Не, мы не знiкнем,
Мы зменiмся,
Скiнуўшы старую адзежу.
Пазнае нас,
Адчынiць браму
Вартаўнiк залатой вежы.
Не, мы не знiкнем,
Мы зменiмся,
Скiнуўшы старую адзежу.
Пазнае нас,
Адчынiць браму
Вартаўнiк залатой вежы.
Мы не знiкнем – мы зменiмся!
И па срэбнай дарозе,
Пад палаючай зоркай
Басанож да палацу празрыстага.
Адчуваеш, як нас
Працiнаюць промнi
Дажджу – нябачнага, чыстага?
Па срэбнай дарозе,
Пад палаючай зоркай…
А ў гэтым палацы
Усiм будзе добра,
Бо так нам казалi ў дзяцiнстве.
Паслухай, паслухай:
Мы зноў чуем словы,
Што былi прадказаны кiмсьцi…
Мы не знiкнем – мы зменiмся!
Не знiкнем, а зменiмся...
Мы зменiмся…