Соль ды палын
Тыя, хто верыць,
Тыя, хто йдуць,
Разам спрабуюць
Соль ды палын.
Вочы iх прагнуць
У вiр зазiрнуць,
Рукi жадаюць
Кiнуць зерне на млын.
А што вядзе iх
Праз змрочныя днi?
Мрояў дзяцiнства
Дрыготкiя зоры.
Нават калi
Застануцца адны,
Будуць iсцi i верыць -
Cвет зменiцца словам.
А-а-а-а... Соль ды палын...
А-а-а-а... Свет зменіцца словам...
Я часам бачу
Сябе сярод іх
У сне за iмгненне
Да прабуджэння:
Быццам спяваю
Гучна ўслых
Тое, што ведаю
Ад нараджэння.
Быццам мой край
Зрабiў першы ўдых,
Убачыўшы неба
Пасля сутарэння.
I ён нарэшце
Паверыў у тых,
Хто ў яго верыў
Ад нараджэння!
А-а-а-а... Соль ды палын...
А-а-а-а... Ад нараджэння...
А-а-а-а... Ад нараджэння...
А-а-а-а... Соль ды палын...
Ад нараджэння...
Соль ды палын...
Ад нараджэння...
Соль ды палын...
Соль ды палын...
Соль ды палын...