Мама і дачка
спяваюць – Даша і Соня Бура
аўтар песні – Мікіта Найдзёнаў
аранжыроўка - Мікіта Найдзёнаў
звядзенне і майстарынг – Павел Сініла
педагог па вакале – Наталля Сенько
фотапрэзентацыя – Кацярына Тагіль
аўтар ідэі, кіраўнік праекта – Наталля Бура
Словы:
Так звычайна і незвычайна
ведаць, што ты у мяне.
Як жыццё наша вызначае,
што з намі будзе пазней?
Самай роднай у цэлым свеце
я цябе назаву.
Для цябе мае сонца свецiць,
для цябе я жыву!
Хто цяплом атулiць,
як твая матуля?
Разам шчасце сустракаць
крочаць мама i дачка.
Навучыла мяне быць смелай,
дабівацца свайго.
Ты, матуля, заўжды хацела
Ў вачах маіх бачыць агонь
самай роднай пра усё на свеце
буду я гаварыць.
Добра так, што бацькi i дзецi -
Гэта яшчэ i сябры.
Хто цяплом атулiць,
як твая матуля?
Разам шчасце сустракаць
крочаць мама i дачка
Разам шчасце сустракаць
крочаць мама i дачка
У мяне няма сакрэтаў ад цябе.
Я магу табе раскрыць любую тайну.
Да нязведаных надзей
пачынаем новы дзень,
І калі ты ёсць у ім, ён будзе файны.
Хто цяплом атулiць,
як твая матуля?
Разам шчасце сустракаць
крочаць мама i дачка
Разам шчасце сустракаць
крочаць мама i дачка
крочаць
шчасце
сустракаць