Яны застануцца навечна,
Ня зьнікнуць у зеўры нябыту,
Ня згаснуць апошнім праменем,
Ня сыдуць у змрочны туман.
Яны назаўжды будуць з намі,
І ў радасьці, і ў нядолі,
І ў подыху ветру пачуем
Мы іхнія галасы.
Героі не паміраюць,
Яны нас не пакідаюць
У сьвеце слаты ды імжы.
Героі не паміраюць,
Яны ў душы нам зазіраюць
І ў душах працягваюць жыць.
Мы іхнія словы пачуем
У гуку вясновых грымотаў,
У пошчаках ранішніх птушак,
У шуме срабрыстых дажджоў.
Мы іхнія твары ўбачым
У крохкіх абрысах аблокаў
І, прагна глынуўшы паветра,
Пакрочым па іхніх шляхах.
Героі не паміраюць,
Яны нас не пакідаюць
У сьвеце слаты ды імжы.
Героі не паміраюць,
Яны ў душы нам зазіраюць
І ў душах працягваюць жыць.
Героі не паміраюць,
Яны давяраюць і раяць
І нас вядуць, нібы зоркі,
Вядуць вышэй і далей.
Героі не паміраюць,
Яны нас не пакідаюць
У сьвеце слаты ды імжы.
Героі не паміраюць,
Яны ў душы нам зазіраюць
І ў душах працягваюць жыць.