Г.Бураўкін
Бег да цябе праз буран і імжу .
Поўз да цябе з летуценнем і скрухай
Болей маўчаць не магу. Я скажу.
Ты мяне ўважліва толькі паслухай.
Вуснамі смелыя словы ляплю,
Цяжка і горача іх выдыхаю:
Чуеш, каханая? —
Верна люблю.
Чуеш, любімая? —
Шчыра кахаю.
Чуеш, каханая? —
Верна люблю.
Чуеш, любімая? —
Можаш пасля адмахнуцца — «Бывай! »
Можаш пасля адвярнуцца сурова.
Толькі даслухай, не перабівай.
Як мне баліць маё кожнае слова!
Вуснамі смелыя словы ляплю,
Цяжка і горача іх выдыхаю:
Чуеш, каханая,—
Верна люблю.
Чуеш, любімая,—
Шчыра кахаю. . .
Чуеш, каханая,—
Верна люблю.
Чуеш, любімая,—
Шчыра кахаю. . .