Аднойчы кожны едзе
З дому, як вандроўнік
Бачым іншыя мясціны
Мову, ежу, слоўнік
Зіхацее сонца
Ці блішчыць маланка
Сустракае родны горад
Вернемся ўранку
Усё знаёма, усё мне звычна
Імчу па вуліцах сталічных
Светлафор зялёным вокам
Прывітанне ўсім наогул
Сціплы горад памяркоўны
Ён для нас найцудоўны
Шыбы, крамы і бульвары
Ліхтары і водар кавы
Далей па краінах
Крочаць нашы спевы
Кожны з нас без дому
Без карэння дрэва
Калі мы і крочым
Побач ці надоўга
Вернемся абавязкова
Мы заўжды ўсё роўна