Tvajo minulaje (Тваё мінулае)
словы – Кірыл Домніч, музыка – Копаць Дзмітрый
Груганы ў небе,
Людзі ў цемры,
“Шрамы на вене”.
Грукат за сценамі,
Тупат за дзевармі,
Нож над каўнерамі.
Прыпеў.
Маю я што казаць,
Маю куды ісці –
Толькі твой розум спіць…
Я табе падкажу!
- Думай аб сэрцы.
Бо тваё сэрца баліць.
Маеш ты што казаць,
Спрабуй сабе пачуць.
Абарані свой лес.
Кожнай хвілінаю,
Спрабуй з каленяў устаць,
Колькі ўжо можна слёз.
Стомлены позірк,
Атручана слова,
Згубілася згода.
Чарговы ранак,
І зноўку былое,
І зноўку “раптоўна”.
Прыпеў.
Маеш ты што казаць,
Маеш куды ісці,
Спрабуй з каленяў устаць,
Спрабуй сабе знайсці.
Пільная варта,
Шыльды для катаў,
Забойцаў парады.
Зніклыя мары,
Забытыя фарбы,
Апошняе …