LUBYKRAJ.BY
Нехта абыйшоў цэлы свет,
А нехта проста дома сядзеў.
Кожны атрымае сваё,
Убачыць хто з іх болей паспеў.
Першы бачыў мноства краін,
І нават акіянамі плыў.
Іншы бачыў толькі свой дом,
Але яго ён моцна любіў.
прыпеў
Боскi дар - родны кут у самым сэрцы Эўропы.
Наканаваў нам лёс пэўны шлях - каб быць душою гэтай зямлi.
Мiлы край, нiбы рай - наш матчын дар назаўсёды.
Матуля Беларусь, мы твае адданыя сыны назаўжды.
Трэба шанаваць родны кут
І ганарыцца ім сапраўды.
Цi ты зразумеў гэта тут,
На беларуской роднай зямлі?
Брыдж
Нешта прамінае,
Час не захавае.
Нешта будзе
Зроблена наноў.
Толькі не мінае,
Назаўжды трывае
Да цябе любоў!
Любы край наш Беларусь!