Слова: М.Клімаў
Музыка: М.Пташнікаў
У нябёсах – месяца сьвятло,
Зямлю ад стомы так лагодзіць.
Ў цесьлярова сьціплае жытло
Бязгрэшная душа ўваходзіць.
Прыпеў:
Тут, на зямлі, між нас пражыў
Нядоўгі век свой,
Свой горкі келіх з намі піў,
Забраўшы боль.
Вянок Ён з церняў апрануў
За нашу ганьбу,
Ды веры ты ня даў Яму,
А даў каму?
Цудаў мноства ў сьвеце Ён тварыў –
Мы як дзеці іх чакалі.
Ён да сэрцаў чыстых гаварыў,
Людзі верыць не жадалі. Гналі.
Прыпеў.
Погляд затаіў і зман душы,
Ня здрадзіў Ён, і за нас
Маўкліва йшоў на крыж.