Слова: М.Клімаў
Музыка: М.Клімаў, М.Пташнiкаў, А.Крышчановіч
Навосьлеп праз гармідар дзён
Ня ведаў, куды бег.
Я думаў – вечны мой праклён (сьмех)
Чуць праз цямрэчу чыйсьці шэпт:
“Прыймі наканаваньня гвалт: самота, сьлёзы і падман
І вечны зьдзек.”
Ісьці мне болей не дае
Самоты цень.
Прыпеў:
І раптам – ля брамы стаю
Расчыненай, нібы ў раю.
Вось ён – датыкнуўся,
Я расхамянуўся
Яму сэрца аддаю.
Зьнікае лікаў успамін –
Зямны мой пантэон,
Жыцьцё зямное, я ў ім
І дзеяў перазвон.
Навошта мне пустыя дні –
Яны бянтэжаць мае сны.
Ісьці мне болей не дае
Самоты цень.
Прыпеў.
Гэта тое, што шукаў