Мой асабісты пратэст.
У кожнага лідэра свой маніфест.
Ірвуць раты агітатары, страсаючы нябёсы.
Розныя формы - аднолькавы змест.
Я сам гаспадар свайго ўласнага лёсу
І гэта мой асабісты пратэст.
Лепшыя ахвяруюць сабою дарма,
Бо плён рэвалюцый пажынаюць тыраны.
Прымаць іх правілы сэнсу няма.
Я толькі сваім ідэалам адданы
І хоць выгнанне, ці глухая турма.
Мая воля - мой герб, мой розум - мой сцяг,
Мая Радзіма - гэта вольны шлях.
Слова - гэта мая зброя.
Незалежнасць - мая мроя.
Ролю вечнага ізгоя
Я выбраў, бо я разумею хто я.
My personal protest.
Every leader of his manifesto .
Tear mouthed agitators , shaking the heavens .
Various forms - the same content.
I am the master of his own destiny
And this is my personal protest.
Top sacrifice themselves in vain ,
After reaping the fruits of the revolution tyrants .
Take their meaning no rules .
I only loyal to his ideals
Although the expulsion or deaf prison.
My will - my coat , my mind - my flag ,
My Motherland - a free way .
Word - this is my weapon.
Independence - my dream .
The role of the eternal outcast
I chose because I know who I am .