Я бачу, што сонца iдзе на заход
I на небасьхiле пакiдае свой крок.
Памiж чырвоных праменьняў твой сьцяг.
Айчына як сонца сагравае нас.
Ноч кунае нас у сон
I ветых ахоўвае нас спакон.
Яскравыя зоркi, зоркi-зьнiчы
Асьвецяць нашы шляхi ў начы.
Запалю я агонь ля блакiтнай ракi
I нап'юся зь яе чыстай вады.
Вецер кранае мае валасы,
На далонях маiх - сэрца зямлi.
Зноў захад, потым усход.
Так праходзяць вякi,
Але нам не забыць,
Як зямлю пакiдаў за народам - народ.
Гэта шлях наш адвечны, яго не спынiць.
Яў, Нава і Праў забыта людзьмi.
Iх больш няма на гэтай зямлi.
Сорам табе, адступнiк-народ,
Ты страцiў свой род.