Начальнік
Начальнік,ты мне не страшны
бо я на крыжы распяты
рукі і ногі цвікамі працяты
чаго мне яшчэ баяцца?
шукай сабе папіхашак,
шукай на каго будзеш лаяцца,
а я без таго ўкрыжаваны,
чаго мне яшчэ баяцца?
што мне твая паліцыя,
прэмія ці вязніца.
не здольны я больш долу хіліцца
здольны толькі маліцца
начальнік ты мне не страшны
ты хворы, дурны і няшчасны
ты Франка і Гітлер,ты Ленін і Сталін
а я...Чарлі Чаплін
магу табе даць параду.
Бог не прымае хабар
не трэба камічных вайсковых парадаў
начальнік, пара да хаты.