Яшчарка плыве па блакітнай артэрыі,
Гэткая ж самотная, як далёкая гатэрыя.
Адчуваю роднасць з ёй і балотную прыгажосць
Разумеем толькі мы і паверым у яе
Вербы кволы ліст нам падорыць Волма,
Вербы кволы ліст возьме Слоўст
Уратуе ад змовы нас празрыстае голле
Назаве свае імёны і вылечыць ад болю
Над чырвонай кнігай узнята рука
Мы доўга знікалі, ад нараджэння
Цела на кавалкі парэзалі і прыбралі
За даляглядам дзетак прыхавалі
Адны будуць шанаваць твае старыя косці
Другія абрастаць чужою поўсцю
Над чырвонай кнігай узнята рука
Мы доўга знікалі, ад нараджэння