Золак не заспаў,
Мяне вецер абудзіў
Морак не растаў,
Сон яшчэ не адпусціў
Памятаю я,
Што зрабіць наканавана
Прагнаць Зруйнаваць хваробу,
Што была пабудавана начаравана
Паасобку мы былі
Існавалі, не жылі
Cабірайма разам
Зёлкі ды карэнні
Адмыкаем дзьверы
Цёмных сутарэнняў
Прыцішаю крок
Пад нагамі ціхі мох
Ранішны туман
Над імшарай, у барох
Я на месцы, тут
Пачынаю пошук.
Што патрэбна нам
Пакладу ў кошык
Cабірайма разам
Зёлкі ды карэнні
Адмыкаем дзьверы
Цёмных сутарэнняў
Каб акрыяць - выпі нашае травы