Zasynać kali, to pad snieham biełym,
Cichamirna... pad savanam sniežańskim...
Spiać jany čuła, bo niežyvyja.
Ščadna čas kładzie im u nohi stahoddzi...
Kali zory kaliści zhasajuć
Pieršy son ich pad snieham łaščyć...
Kali voli žyvym mała -
Ščodra dzielacca volaj z žyvymi...
Nie šukaj u žyvych adkazu -
Znojdzieš tolki truchu dy popieł.
Pieramohaj stanie paraza,
I žyvych nie znajsci bolej...
Kali zhasnuć, to zorkaj svitalnaj.
Dziŭna. Prosta... i nieadchilna.
Čas kładzie nam u nohi stahoddzi,
Čas pryjšoŭ zasynać cichamirna...
Засынаць калі, то пад снегам белым,
Ціхамірна... пад саванам снежаньскім...
Спяць яны чула, бо нежывыя.
Шчадна час кладзе ім у ногі стагоддзі...
Калі зоры калісьці згасаюць
Першы сон іх пад снегам лашчыць...
Калі волі жывым мала -
Шчодра дзеляцца воляй з жывымі...
Не шукай у жывых адказу -
Знойдзеш толькі труху ды попел.
Перамогай стане параза,
І жывых не знайсці болей.
Калі згаснуць, то зоркай світальнай.
Дзіўна. Проста... і неадхільна.
Час кладзе нам у ногі стагоддзі,
Час прыйшоў засынаць ціхамірна...