У нашым жыцьці няма пачатку
Ды не хапае глыбіні,
З нашай гісторыі зрабілі марыва,
Нашу памяць сьцёрлі ўшчэнт, сьцёрлі ўшчэнт.
У тваіх вачох зіхаценьня сьвету,
У іх захоўваецца спакой,
Дзіцячы сьмех, задавальненьне,
Наіўны позірк зьбівае з ног, зьбівае з ног.
Прысьпеў: А я сьпяю табе аб тым, Як раз'ядае косткі стронцый.
Я пакажу табе дамы, ў якія не заходзяць госьці.
Я пакажу табе зямлю, шчо была знішчана атрутай,
Я намалюю табе карціны шэрай даждлівай фарбай.
ІІ
І хай над комінамі хат
Ляціць павольна самотны бусел
Ў краіне сьлёз, ў краіне хмар,
Над нашай роднай Беларуссю.
ІІІ
А высновы зрабі сама,
Малісь альбо плач ад гора,
Памятай пра наш лёс
І спадзявайся на веліч Бога, на веліч Бога.
І хай над комінамі хат
Ляціць павольна самотны бусел
Ў краіне слёз, ў краіне хмар,
Над нашай роднай Беларусьсю.