БЕЛАЯ ПТУШКА
Вось ляціць белая птушка, пад ёю вада ды зямля
Быццам ДУСТ ці атрута - белая
СН: Я цяпер ва ўладаннях белай птушкі(4х)
Гэта белае княства перманентнай зімы,
і дзень тут падобны на іншыя, тыя ж самыя дні
Калі іншы раз нападкае гэты край дождж, то, вядома не б*юць перуны
Тут атручаны дзеці, а іх бацькі лічаць дні ад апошняй вайны
СН.
Гэта - багна,балота,маці забяры мяне
Гэта - слова для песні самотнай, гэта соль для нясмачных катлет
Гэта край, дзе нічога не бачуць, не чуюць ды доўга маўчаць
Гэта гурба ламачча ды смецця, якое ніяк не сабраць
СН.