Пасля Дажджу
Бывае вось так: чыстыя камні,
Чорны асфальт на вуліцы ранняй,
Машынны натоўп уздоўж на шашы,
І колаў галоп удалечыні...
І зараз па мокрай дарозе хаджу,
Бо гэта мой горад...
Пасля дажджу.
І суму няма, і пыл увесь падмыла,
Бо ноччу вада з нябёсаў тут ліла.
І раптам спазнаў я вядомай рэчы:
У жыцці мы - акцеры, і мы - гледачы...
І сам на сябе ў лужыну гляджу,
А розум мой свежы...
Пасля дажджу.
Няхай ён сусвету малюнкі размыў,
Што была пустышкай - галоўным зрабіў.
І не дапаможа табе парасон -
Усе роўна аднойчы сустрэнецца ён...
Усе роўна аднойчы сустрэнецца ён...
Апошняя кропля ўпала ў ваду,
Кругі, быццам думкі...
Пасля дажджу.