Ці марыў ты ў дзяцінстве што пойдзеш на вайну?
Калі з сябрамі на падворку пачынаў вясёлую гульню
Калі матуля ў "Дзецкім Міры" купляла цацку -аўтамат
Ты быў гатовы ўсё аддаць за гільзу ці снарад
У вусны цалавала смерць!
У вусны цалавала!
Аб чым ты разважаў тады калі ў школьным ціры
Пасля заняткаў дзень за днём біў у мішэнях дзіры
Чаму абраў ты гэты шлях са школьнае часіны
Ты вырашыў вайскоўцам стаць абараняць краіну
Ваенкамат табе быў рад прайшло без валакіты
Але ў вайсковы інстытут ты заваліў іспыты
Адно імгненне ты стаіш разгубленнасьць на твары
И к чорту пад адхон лятуць няздзейсненыя мары
У вусны цалавала смерць!
У вусны цалавала!
Усё магло іначай быць куды больш пазітыўна
Але упартасць твой канёк твой лёс і гэта дзіўна
Бо нават родныя й сябры цябе не разумелі
Служыць у арміі яны з ахвотай не хацелі
Ваенкамат табе быў рад ты зноў у захапленні
І ваенкам хваліў тваё грамадзянскае сумленне...
Настаў твой час - ты малады салдат
І на чужыя землі здзяйсняецца напад
Вось водар пораху тваю хвалюе кроў
І ты імкнешся забівать - якая там любоў
Ты адчуваеш моц узброеных людзей
Цябе натхняе рух іх жудасных ідэй
Шукаеш праўды ў вайне і ворагаў крыві
Мяркуеш што такім як ты належыць зверхнасьць над людзьмі
Але ж ні хто з вас для нас ня цар ня бог
Ні адна пачвара ў свеце не атрымала перамог
Раптоўна для цябе ўсё згубіла сэнс
Ты перасёк мяжу. Ты цалаваў у вусны смерць!
Цалаваў у вусны смерць!
Цалаваў у вусны....