Цемра над маей зямлею,
Не зыходзiць,не зыходзiць.
Быццам маць свайго дзгцяцi
Не знаходзiць,не знаходзiць.
Усё чакае, усё чакае.
Цемра над маей зямлею
Усе зручнее, ды зручнее.
Маці сваей адзінотай,
Усе п'янее,ды п'янее,
Усё чакае, ды чакае...
Ты не верыш, я не веру
у бессмяротнасць шэрай зграі,
Няма гэтай маці болей,
А дзіцяці усе блукае,
Ды чакае,усе чакае...
Вочы звыкліся да цемры,
3 тварам брудным весялімся,
Ды навошта усім нам вочы,
Калі прауды мы баімся,
Ды чакаем,усе чакаем...